Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта юрыдычны прэцэдэнт»: закон аб нарматыўна-прававых актах могуць прыняць па-беларуску


Алена Анісім
Алена Анісім

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў і намесьніца старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алена Анісім паведаміла сёньня, што праект Закону аб нарматыўна-прававых актах Рэспублікі Беларусь падрыхтаваны на беларускай мове.

Цяпер законапраект рыхтуецца да другога чытаньня і, як мяркуецца, будзе прыняты на восеньскай сэсіі Палаты прадстаўнікоў.

«Сваю задачу бачу ў тым, каб пераканаць дэпутатаў, Савет міністраў, Цэнтар заканатворчасьці прыняць гэты дакумэнт адначасова на дзьвюх дзяржаўных мовах. Гэты закон будзе першай ластаўкай, бо адсутнасьць усіх законаў на беларускай мове — ёсьць прамое парушэньне Канстытуцыі і немагчымасьць грамадзянам абараніць свае правы ў судовым парадку на падставе юрыдычна правамоцных законаў», — кажа Алена Анісім.

Па ейных словах, паколькі законаў на беларускай мове няма, пераклады іх ня маюць юрыдычнай сілы:

«Наш першы крок — дамагчыся таго, каб законы прымаліся на дзяржаўнай беларускай мове і мелі юрыдычную моц».

Дэпутатка патлумачыла, што гаворка вядзецца пра базавы закон, які рэгулюе «ўсё заканадаўства, усе прававыя акты». Пасьля прыняцьця Закону аб нарматыўна-прававых актах можна будзе казаць, што мэханізм прыняцьця законаў на дзьвюх мовах гатовы да запуску.

«Наш падыход такі: мы ня кажам, што ўсё заканадаўства трэба за адну ноч перакласьці. Але тыя законы, якія рыхтуюцца да другога чытаньня, павінны быць адразу падрыхтаваныя і па-беларуску і, адпаведна, уносіцца на разгляд адразу на дзьвюх мовах, — кажа Алена Анісім. — Ніякай вынаходкі тут няма, так працуюць усе краіны. Наша задача — вярнуць нашу краіну ў прававое поле ў справе прыняцьця законаў».

Трусаў: «Гэта юрыдычны прэцэдэнт»

Алег Трусаў і Алена Анісім
Алег Трусаў і Алена Анісім

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў заўважыў, што сам факт прыняцьця закону на беларускай мове — гэта юрыдычны прэцэдэнт. Паводле Трусава, ёсьць дамоўленасьць зь Міністэрствам адукацыі, што Кодэкс аб адукацыі будзе рыхтавацца адразу на дзьвюх мовах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG