Міністар замежных спраў Нямечыны Зыгмар Габрыэль ў чацьвер перасьцярог, што канфлікт з Паўночнай Карэяй можа прывесьці да катастрафічных наступстваў для ўсяго сьвету.
«Вайна на Карэйскім паўвостраве была б спусташальнаю, і ў горшым выпадку яна магла б прывесьці да большай колькасьці ахвяр, чым Другая сусьбветная вайна», — сказаў нямецкі міністар у інтэрвію газэце «Ахэнэр цайтунг», апублікаваным на вэб-сайце МЗС Нямеччыны.
У ноч на аўторак КНДР запусьціла балістычную ракету. Яна праляцела каля 2700 км, у тым ліку над японскай тэрыторыяй. Генэральны сакратар кабінэту міністраў Японіі Ёсыхідэ Суга паведаміў, што ракета праляцела над мысам Эрымо на Хакайда і ўпала ў Ціхі акіян прыкладна за 1180 км ад Эрымо. У адказ Рада Бясьпекі ААН аднадушна асудзіла Пхэньян.
Пра гэта інфармуе агенцтва «Интэрфакс».