Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Захад-2017»: Украіна і Польшча праводзяць тактычныя вучэньні на 11 палігонах


Украіна і Польшча распрацавалі плян дзеяньняў на выпадак непрадбачаных сытуацый падчас расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў «Захад-2017».

Пра гэта дамовіліся начальнікі Генэральных штабоў дзьвюх краінаў у часе сустрэчы ў Львове, паведамляе ўкраінскі «5 канал».

Начальнік Генштаба ВС Польшчы Лешэк Сураўскі заўважыў, што яго краіна павялічвае каардынацыю мерапрыемстваў, якія праводзяцца Літоўска-польска-ўкраінскай брыгадай. Паводле яго, без свабоднай Украіны ня будзе свабоднай Эўропы.

«Былі абмеркаваныя пытаньні адпаведнага рэагаваньня і з боку войска польскага, і з боку Ўкраіны. Намі сплянаваны комплекс тактычных вучэньняў, якія ўжо праводзяцца на тэрыторыі Ўкраіны на 11 палігонах. Акрамя таго, такія мерапрыемствы будуць праводзіцца на асобных участках за межамі палігонаў, а таксама на ўчастках пераадоленьня водных перашкод», — падкрэсьліў кіраўнік Генштабу ўзброеных сіл Украіны Віктар Мужэнка.

Ваеннае кіраўніцтва Польшчы занепакоенае магчымасьцю абвастрэньня з прычыны ваенных вучэньняў «Захад-2017», у якіх прыме ўдзел Расея і Беларусь.

Галоўнакамандуючы арміі ЗША ў Эўропе генэрал-лейтэнант Бэн Ходжэс адзначыў, што расейскія вайсковыя вучэньні «Захад-2017» у Беларусі могуць апынуцца «траянскім канём», бо Крэмль можа пакінуць там увезеную ваенную тэхніку.

У Генштабе ўзброеных сіл Украіны падрыхтавалі комплекс мер для рэагаваньня ўкраінскай арміі на пагрозы, якія могуць узьнікнуць падчас расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2017.

Па словах сакратара Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксандра Турчынава, рэальная колькасьць удзельнікаў ваенных вучэньняў «Захад-2017» ацэньваецца ў 230-240 тысяч чалавек, што больш чым у 10 разоў перавышае афіцыйна заяўленую колькасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG