Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон: Францыя не дазволіць, каб Пуціну ўсё сышло з рук


Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў у інтэрвію Le Point, што вельмі разыходзіцца з Уладзімірам Пуціным у пытаньнях, зьвязаных з Украінай, і «не дазволіць, каб яму ўсё сышло з рук».

«Я зьвяртаюся да ўсіх. Наўпрост і вельмі шчыра», — казаў Макрон.

Гэта першае вялікае інтэрвію Макрона з часу ўступленьня яго на пасаду прэзыдэнта Францыі 14 траўня. Але ня першы раз, калі ён жорстка выказваўся пра Пуціна.

Сустрэча Макрона і Пуціна ў Вэрсалі прайшла без прамога канфлікту. Макрон казаў Пуціну, што гатовы весьці дыялёг, але гэта будзе «патрабавальны дыялёг».

Але Макрон таксама казаў, што Расея перасьледуе «гібрыдную стратэгію камбінаваньня вайсковага застрашэньня і інфармацыйнай вайны», называў пракрамлёўскія СМІ Russia Today і Sputnik «органамі ўплыву і прапаганды».

Макрон выказаў Пуціну ўсё, што думае пра расейскія дзяржаўныя СМІ. Пуцін змаўчаў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:08 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG