Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Беларусі: «Ніякіх заяў у міліцыю пра зьнікненьне ўкраінца Паўла Грыба не паступала»


Паўло Грыб
Паўло Грыб

Грамадзянін Украіны, які служыў у памежных войсках Украіны, а цяпер займаецца стварэньнем капэлянскай службы ў сілавых органах, Ігар Грыб заявіў, што спэцслужбы Расеі выкралі ягонага сына Паўла падчас наведваньня Беларусі. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі сьцьвярджае, што ніякіх заяў аб зьнікненьні ўкраінца ва ўпраўленьні міліцыі Гомельскай вобласьці не паступала.

24 жніўня з Чарнігава ў Беларусь на сустрэчу зь дзяўчынай на аўтобусе выехаў 19-гадовы Паўло Грыб. Вярнуцца назад ён павінен быў увечары таго ж дня. Але хлопец зьнік, паведаміў ягоны бацька Ігар. Бацька сьцьвярджае, што яго выбавілі спэцслужбы Расеі, якія маглі зацікавіцца актыўнасьцю сына ў сацыяльных сетках.

У некаторых СМІ зьявілася інфармацыя, што 17-гадовая жыхарка Сочы прызналася: яе шантажавалі супрацоўнікі ФСБ Расеі і прымусілі запрасіць Паўла Грыба ў Беларусь, маўляў, яна таксама пад сьледзтвам паводле таго самага артыкулу, што і Паўло — тэрарыстычная дзейнасьць.

Украінская памежная служба мае інфармацыю аб перасячэньні ім мяжы праз пункт пропуску «Новая Гута» (Чарнігаўская вобласьць, Украіна) — «Новыя Ярылавічы» (Гомельская вобласьць, Беларусь). У беларускіх памежнікаў 28 жніўня ніякай інфармацыі аб перасячэньні мяжы Паўлам Грыбам не было.

Дыпляматычнае прадстаўніцтва Ўкраіны ў Менску запатрабавала вызначыць месцазнаходжаньне ўкраінскага грамадзяніна. З гэтай прычыны накіраваная нота ў МЗС Беларусі.

29 жніўня на пытаньне Свабоды, ці не зьявілася якой-небудзь новай інфармацыі пра лёс Паўла Грыба, які зьнік, прэсавы сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Канстанцін Шалькевіч адказаў пытаньнем:

«А што, у нас старая інфармацыя была? Мы дакладна ведаем, што ніякіх заяў у падразьдзяленьні ўнутраных спраў УУС Гомелю і іншых РУУС не паступала. Вось усё, што мы ведаем».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG