Паліцыя паведамляе пра двое параненых, мужчыну і жанчыну.
На месцы здарэньня працуе апэратыўна-сьледчая група Службы бясьпекі Ўкраіны сумесна з паліцыяй. Паводле прадстаўніцы СБУ Алены Гітлянскай, «асноўная вэрсія [здарэньня] — хуліганства».
Сьведкі здарэньня сьцьвярджаюць, што разарвалася граната. Адны кажуць, што гранату кінулі зьверху, з парку, іншыя — з аўтамабіля, які праяжджаў па вуліцы Грушэўскага.
Сёньня ў Кіеве праходзяць урачыстыя захады з нагоды Дня незалежнасьці Ўкраіны.