Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрт: беларускія афіцэры могуць перайсьці на бок Расеі ў выпадку анэксіі Беларусі


Беларускі Су-25 падымаецца ў паветра з шашы, верасень 2015
Беларускі Су-25 падымаецца ў паветра з шашы, верасень 2015

Амэрыканскі тэлеканал CNBC паведамляе пра штораз большую заклапочанасьць у Эўропе расейска-беларускімі вайсковымі вучэньнямі «Захад-2017».

Паводле экспэрта, працытаванага тэлеканалам CNBC, існуе немалая імавернасьць таго, што Расея можа выкарыстаць гэтую ваенную гульню як нагоду для анэксіі Беларусі.

«Расея падае [Захад-2017] як сьціплыя вайсковыя манэўры з удзелам ня болей чым 13 тысяч вайскоўцаў, але ўсё паказвае на тое, што гэта могуць быць найбуйнейшыя вайсковыя вучэньні ў постсавецкай гісторыі», — сказаў тэлеканалу Леан Арон, дырэктар дасьледаваньняў Расеі ў Амэрыканскім інстытуце прадпрымальніцтва ў Вашынгтоне.

Паводле Арона, незадаволенасьць Уладзіміра Пуціна Беларусьсю можа вынікаць, па-першае, з пацяпленьня адносін паміж Менскам і Брусэлем, якое назіраецца апошнім часам. Па-другое, зьвяртае ўвагу экспэрт, Маскву таксама ня цешыць факт, што Аляксандар Лукашэнка пазыцыянаваў сябе ў якасьці нэўтральнага пасярэдніка ў мірных перамовах з Украінай. «Гэта не такія рэчы, якія Пуцін хацеў бы бачыць з боку краіны, якую ён лічыць вельмі блізкім саюзьнікам», — адзначыў Арон.

На думку Арона, ня выключана, што ў выпадку спробы анэксаваньня Беларусі Расеяй шмат хто зь беларускіх афіцэраў можа перайсьці на бок Масквы.

«Справа ў тым, што беларускія афіцэры лічаць, што калі Беларусь будзе далучаная да Расеі, то яны ня толькі атрымаюць лепшыя зарплаты, але і стануць часткай вайсковай звышдзяржавы, замест заставацца ў такой засьцянковай арміі», — сказаў Арон.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG