Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Мая душа — у расейскай мове», «расейская мова — дабро для нас»


У інтэрвію тэлеканалу «Россия 24» Лукашэнка заявіў, што ня можа размаўляць па-беларуску, бо «ў беларускай не заўжды можна знайсьці патрэбныя для размовы словы».

Паводле Лукашэнкі, «расейская мова сёньня гэта дабро для нас»:

«Я часта пра гэта кажу, што беларуская мова адносна маладая. Бо ў шмат якіх пытаньнях, тэмах, асабліва ў тэрміналёгіі (фізыка, хімія, матэматыка), у нас папросту няма адпаведных паняцьцяў у беларускай мове».

Паводле Лукашэнкі, яго душа у расейскай мове, таксама як і ў абсалютнай большасьці беларусаў.

«Тыя, хто крытыкуюць сёньня расейскую мову, яны, можа, і не праціўнікі яе, а папросту такім чынам хочуць падняць беларускую мову да ўзроўню расейскай мовы», — лічыць Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG