Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ў эфіры «Россия 24»: «Памежнікаў расейцы вывелі на мяжу, мытнікі пачынаюць сябе паводзіць незразумела як»


Беларусь і Расея павінны працягваць супрацу, рухацца наперад і не дапусьціць адкату ў двухбаковых дачыненьнях. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію праграме «Формула ўлады» на тэлеканале «Россия 24», паведамляе БелаПАН.

«Мы ганарыліся тым, што ў нас роўныя правы для расейцаў і беларусаў... Сёння пачынаем сваволіць на мяжы: памежнікаў расіяне вывелі на мяжу, мытнікі пачынаюць сябе паводзіць незразумела як, блякуюць тавары, людзі з трэціх краін толькі праз міжнародныя пункты пропуску. Гэта значыць недавер ужо да нас на мяжы пад Берасьцем... У гэтым сур’ёзная небясьпека, мы пачынаем адкочвацца», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка дадаў, што «вельмі важна не дапусьціць адкату (у двухбаковых дачыненьнях), а паціху рухацца наперад». «Бо працэс пайшоў, і спыніць яго будзе практычна немагчыма нікому», — адзначыў ён.

Расея зь лютага 2017 года ўсталявала кантроль ў памежных зь Беларусьсю рэгіёнах. Як адзначалася ў тлумачальнай запісцы да загаду ФСБ Расеі, ён «накіраваны на стварэньне неабходных умоваў аховы дзяржаўнай мяжы РФ на расейска-беларускім участку і правядзеньне захадаў для прафіляктыкі правапарушэньняў, барацьба зь якімі уваходзіць у кампэтэнцыю памежных органаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG