Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп — пра пагрозы Пхэньяну: «Яны будуць сустрэтыя агнём і лютасьцю, якіх сьвет яшчэ ня бачыў»


Прэзыдэнт ЗША пазытыўна ацаніў прыняцьце рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН аб санкцыях супраць Паўночнай Карэі.

«Самае лепшае для Паўночнай Карэі — больш не пагражаць Злучаным Штатам. Яны будуць сустрэтыя агнём і лютасьцю, якіх сьвет яшчэ ня бачыў», — заявіў у аўторак прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

Раней прэзыдэнт з пахвалой выказаўся пра іншыя краіны за прыняцьце захадаў супраць ракетнай праграмы Паўночнай Карэі. Словы Трампа прагучалі празь некалькі дзён пасьля таго, як Рада Бясьпекі ААН увяла новыя санкцыі ў дачыненьні да Пхэньяну ў адказ на праведзеныя ў ліпені два выпрабаваньні міжкантынэнтальных балістычных ракет.

«Пасьля шматгадовай бязьдзейнасьці краіны абʼядноўваюцца, каб нарэшце прыняць захады ў сувязі з пагрозамі з боку КНДР. Трэба дзейнічаць жорстка і рашуча!» — напісаў Трамп у Твітэры ў аўторак.

Падрыхтаваная ЗША рэзалюцыя па Паўночнай Карэі была ўхваленая Радай Бясьпекі ААН яшчэ ў суботу. Гэта была рэакцыя прэзыдэнта ЗША на пагрозы «даць ЗША сурʼёзны ўрок», якія прагучалі з Пхэньяну пасьля ўхваленьня Радай Бясьпекі ААН рэзалюцыі, якая прадугледжвае дадатковыя санкцыі супраць КНДР. Гэтыя санкцыі, як чакаецца, пазбавяць Паўночную Карэю 1 мільярда даляраў экспартных даходаў, амаль траціны ўсіх экспартных паступленьняў. Рэзалюцыя была аднадушна ўхваленая Радай Бясьпекі.

У аўторак незадоўга да заявы прэзыдэнта Трампа газэта «Вашынгтон Пост» апублікавала інфармацыю пра даклад аналітыкаў амэрыканскай вайсковай выведкі, якія прыйшлі да высновы, што Пхэньяну ўжо ўдалося стварыць мініятурную ядзерную боегалоўку, якую яны могуць усталяваць на балістычных ракетах. Заходнія аналітыкі меркавалі, што Паўночнай Карэі спатрэбіцца яшчэ некалькі гадоў для стварэньня працаздольнай боегалоўкі, самага тэхнічна складанага кампанэнту ядзернай зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG