Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казакі і манархічная сымболіка каля старшыні гарвыканкаму — па Магілёве прайшоў хросны ход


6 жніўня ў Магілёве хросным ходам праваслаўныя адзначылі 300-годзьдзе сьвятара, асьветніка Георгія Каніскага.

У 1755 годзе яго пасьвяцілі на Япіскапа магілёўскага. Каніскі выступаў супраць Берасьцейскай уніі 1596 году. Ён далучаны Рускай праваслаўнай царквой да ліку мясцовых сьвятых.

Абраз Каніскага несьлі мужчыны апранутыя ў казацкую форму. Каля палацу Каніскага адбылося набажэнства, якое правёў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. Канінскага ён назваў абаронцам праваслаўя, скрытыкаваў вунію і адзначыў, што пад час япіскапства Каніскага 120 тысяч беларусаў былі навернутыя з уніяцтва ў праваслаўе.

Набажэнства правёў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел
Набажэнства правёў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел

З прамоваю выступіў старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Ўладзімер Цумараў. Чыноўнік не зьвярнуў увагі на плякат з расейскай манархічнай сымболікай, якую вывесілі непадалёк ад яго.

Чыноўнікі, сярод якіх старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Ўладзімер Цумараў (крайні зьлева)
Чыноўнікі, сярод якіх старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Ўладзімер Цумараў (крайні зьлева)

Некаторыя магілёўскія праваслаўныя намагаюцца ўсталяваць помнік Каніскаму. Летась спрабавалі назваць плошчу ягоным імем, але ініцыятыва не была падтрыманая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG