Як падае БелаПАН, гэта прадугледжана пастановай Савету міністраў Беларусі ад 27 ліпеня № 563.
Міністэрству фінансаў Беларусі даручана заключыць з ТАА «Амкадор-Маш», Міністэрствам прамысловасьці і ААТ «АСБ «Беларусбанк» дамову аб парадку выкарыстаньня і пагашэньня гэтага крэдыту.
Банкам-агентам для абслугоўваньня гэтага льготнага крэдыту вызначаны «АСБ «Беларусбанк».
Міністэрству прамысловасьці даручана забясьпечыць кантроль за рэалізацыяй будаўніцтва заводу, за мэтавым выкарыстаньнем і своечасовым пагашэньнем крэдыту, а таксама за выплатай працэнтаў і іншых плацяжоў па ім.
Пэрсанальная адказнасьць за рэалізацыю праекту будаўніцтва заводу і выкарыстаньне сродкаў крэдыту ўскладзена на дырэктара «Амкадор-Машу», генэральнага дырэктара ААТ «Амкадор» і міністра прамысловасьці.
Пастанова набыла моц з дня яе прыняцьця.
Будаўніцтва заводу «Амкадор-Маш» плянуецца ў прамысловай зоне пасёлку Калодзішчы на базе заводу «Дормашмет», які зьяўляецца нарыхтоўча-зварачнай вытворчасьцю холдынгу «Амкадор». Сумарна для рэалізацыі праекту плянуецца прыцягнуць больш за 250 млн даляраў інвэстыцый. На новым заводзе будуць выпускацца франтальныя і ўнівэрсальныя пагрузчыкі грузападымальнасьцю 2-5 тон, пагрузчыкі з тэлескапічнай стралой, машынакамплекты для зборачных вытворчасьцяў.
Як паведамлялася, на нарадзе 25 ліпеня ў кіраўніка Беларусі быў падтрыманы яшчэ адзін буйны праект з удзелам «Амкадору» — стварэньне ў Беларусі вытворчасьці трактароў з шарнірна-сучлененай рамай. Пра гэта паведаміў журналістам міністар прамысловасьці Віталь Воўк.