Пяцёра з пацярпелых у аварыі ў Кіеўскай вобласьці беларусаў — у цяжкім стане. Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на тэлеканал АНТ.
Пяцёра з васьмі пацярпелых у дарожным здарэньні знаходзяцца ў цяжкім стане, дзіця — у коме. Пра гэта распавёў адзін з пацярпелых. Муж, жонка і трое дзяцей знаходзяцца ў бальніцы. Раней паведамлялася, што жыцьцю пацярпелых нішто не пагражае.
Аварыя адбылася яшчэ 25 ліпеня на трасе Кіеў-Адэса, дзе сутыкнуліся тры аўтамабілі — Nissan і Saab зь беларускімі нумарамі, а таксама Mitsubishi з нумарамі, у салоне якога таксама былі грамадзяне Беларусі.