Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПА АБСЭ зьехала. Зноў суды: Вінярскаму — 15 сутак


Суд Цэнтральнага раёну Менску
Суд Цэнтральнага раёну Менску

20 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску разглядаюцца адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў пікету салідарнасьці зь фігурантамі «справы патрыётаў».

Як паведамляе праваабарончы цэнар «Вясна», пратаколы складзеныя за «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» (арт. 23.34 КаАП).

Пасьля паседжаньня Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Менску гэта першыя судовыя працэсы, зьвязаныя з канстытуцыйным правам грамадзянаў на мірныя сходы.

22 чэрвеня звыш дзясятку дэмакратычных актывістаў выйшлі на Кастрычніцкую плошчу сталіцы з партрэтамі зьняволеных і расьцяжкай «Свабоду палітвязьням». Супрацоўнікі міліцыі нікога не затрымлівалі, аднак актыўна здымалі на відэа ўдзельнікаў акцыі.

Пакуль што вядома пра тры выракі. Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі завочна арыштаваны на 15 сутак. Працэс вяла судзьдзя Вікторыя Шабуня. Сам Вінярскі на судзе не прысутнічаў, быў на пахаваньні сваяка.

Справу яшчэ аднаго актывіста Андрэя Шарэнды судзьдзя Шабуня адправіла на дапрацоўку ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску.

Мікіту Краснакуцкаму і Мікалаю Логвінаву прысудзілі штрафы ў памеры 30 базавых велічыняў кожнаму — 690 рублёў.

У другой палове дня будуць разглядацца справы Арцёма Чарняка і Леаніда Кулакова.

Пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння складзеныя паводле часткі 3 арт. 23.34 КаАП — арганізацыя або ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, зьдзейсьненым паўторна на працягу году.

Вольгу Мікалайчык засудзілі на 10 сутак арышту

Леаніда Кулакова засудзілі на 10 сутак арышту

Стэфановіч: «Як толькі Асамблея АБСЭ прайшла, улады перайшлі да рэпрэсіўнай практыкі»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG