У ліпені беларускія ВНУ апублікавалі новыя цэны навучаньня. Яны большыя, чым леташнія. «У сувязі з павелічэньнем памеру тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацыяў і на падставе праведзеных падлікаў», — тлумачыць падвышэньне цэнаў навучаньня рэктар БДУ Сяргей Абламейка ў адпаведным загадзе.
Найдаражэйшыя спэцыяльнасьці ў беларускіх ВНУ — архітэктар, праграміст і юрыст. Таньней за іншыя ВНУ адукацыя каштуе ва Ўнівэрсітэце фізкультуры і на факультэце тэалёгіі БДУ — каля 1000 рублёў за год. За год навучаньне падаражэла на 9-15%. Выгадней за ўсё вучыцца на праграміста, вярнуць укладзеныя ў навучаньне грошы можна ўсяго за некалькі месяцаў. Настаўнікам і лекарам для гэтага спатрэбіцца прыкладна па 2 гады.