Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 2851 рубля за год. Беларускія ВНУ вызначылі «прайскуранты на адукацыю»


На сайтах ВНУ разьмясьцілі цэны на навучаньне для студэнтаў 1 курсу платных аддзяленьняў дзённай формы (на 2017–2018 гады). Тройка лідэраў выглядае наступным чынам:

1. Найбольшыя расцэнкі ў БДУ: цана году навучаньня складае 2 851 рубель за год (амаль 1500 даляраў у эквіваленце). Гэта тычыцца такіх спэцыяльнасьцяў, як «Правазнаўства», «Эканамічнае права», «Міжнароднае права». Менш рэйтынгавыя факультэты дэмпінгуюць. Так, вучоба на філфаку (у тым ліку на «беларускай філялёгіі») ці на факультэце сацыякультурных камунікацыяў «сацыяльная работа» абыдзецца ў 2 039 рублёў.

2. У БДУІР кошт навучаньня для ўсіх спэцыяльнасьцяў факультэту кампутарнага праектаваньня, факультэту радыётэхнікі і электронікі і факультэту тэлекамунікацыяў складзе 2 255 рублёў. На факультэце інфармацыйных тэхналёгіяў і кіраваньня, інжынэрна-эканамічным факультэце — 2 530 рублёў, на факультэце кампутарных сыстэмаў і сетак — 2 750 рублёў.

3. За навучаньне на дзённым аддзяленьні ў БНТУ першакурсьнікі заплацяць ад 2 429 да 2 797 рублёў, у залежнасьці ад спэцыяльнасьці. Найдаражэйшыя — архітэктура і дызайн.

Далей у сьпісе ідуць Менскі лінгвістычны ўнівэрсытэт, дзе кошт адукацыі аднолькавы практычна для ўсіх першакурсьнікаў і складае 2210 рублёў.

У Беларускім дзяржаўным мэдычным унівэрсытэце самая дарагая спэцыялізацыя — «стаматалёгія» (2298 рублёў штогод). Праўда, і авалодваць ведамі давядзецца даўжэй за іншых — 6 гадоў.

Як удакладняюць у Міністэрстве адукацыі, цэны для студэнтаў платных аддзяленьняў 1 курсу вызначаюць, зыходзячы з выдаткаў на падрыхтоўку спэцыялістаў канкрэтнай спэцыяльнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG