Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турчынаў адказаў Захарчанку: «„Дэбіларосія“ пуцінскага фармату»


Cакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксандар Турчынаў
Cакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксандар Турчынаў

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, які сёньня знаходзіцца зь візытам у Грузіі, адказваючы на пытаньне журналістаў, адрэагаваў на заяву кіраўніка прарасейскіх сэпаратыстаў у Данецку Аляксандра Захарчанкі пра заснаваньне «новай дзяржавы — Маларосіі».

Захарчанка «заснаваў» Маларосію. «ЛНР» не далучылася, Парашэнка паабяцаў аднавіць сувэрэнітэт Украіны

Парашэнка адзначыў, што «і Захарчанка, і Платніцкі ёсьць не палітычнымі фігурамі, а марыянэткамі, якія трансьлююць крамлёўскія заявы».

«Праект „Наваросія“ быў пахаваны. Украіна адновіць сувэрэнітэт над Данбасам і Крымам насуперак якім-хаця заявам баевікоў», — заявіў Парашэнка.

У сваю чаргу сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксандар Турчынаў ацэньвае заяву Аляксандра Захарчанкі як дадатковы доказ «агрэсіўных плянаў Пуціна і яго маніякальнага нежаданьня вырашаць пытаньні на ўсходзе Ўкраіны мірным шляхам».

«Гэтае збочанае трызьненьне, якое было напісана ў Крамлі і агучана нанятымі блазнамі накшталт Захарчанкі, сьведчыць аб жаданьні маскоўскіх „стратэгаў“ зноў аднавіць прасоўваньне ваеннай агрэсіі на захад, уцягваючы ў крывавыя жорны новыя рэгіёны Ўкраіны», — мяркуе Аляксандар Турчынаў.

Паводле сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны, гэтыя неадэкватныя і правакацыйныя пляны дадаткова сьведчаць на карысьць прыняцьця закону «Аб асаблівасьцях дзяржаўнай палітыкі аднаўленьня дзяржаўнага сувэрэнітэту Ўкраіны на часова акупаванай тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей» і паскарэньня вызваленьня ўсходу краіны ад «расейскіх акупантаў і падкантрольнага ім крымінальна-сэпаратысцкага бруду».

«Лёс крамлёўскага пляну „Маларосіі-17“ будзе аналягічным лёсу „Наваросіі-14“ або кожнай іншай „Дэбіларосіі“ пуцінскага фармату», — падкрэсьліў Аляксандар Турчынаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG