Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад Антарктыды адкалоўся велізарны айсбэрг і рухаецца на поўнач


Расколіна на ледніку Larsen C
Расколіна на ледніку Larsen C

Ад антарктычнага шэльфу адкалоўся велізарны айсбэрг і пачаў рухацца на поўнач.

Як кажуць навукоўцы, айсбэрг плошчай 5800 квадратных кілямэтраў утварыўся ў пэрыяд з 10 чэрвеня па 12 ліпеня ў выніку расколіны на ледніку Larsen C, які разьвіваўся гадамі.

Ледзяная глыба памерам 175 кілямэтраў у даўжыню і каля 50 кілямэтраў у шырыню — адзін з найбуйнейшых айсбэргаў, якія назіраліся за апошнія 30 гадоў. Гэты гігант важыць больш за трыльён тон. Спатрэбіцца некалькі гадоў, каб ён растаў.

Лічыцца, што ўтварэньне айсбэрга не зьвязана з глябальнай зьменай клімату і яго раставаньне не паўплывае на ўзровень мора. Аднак навукоўцы асьцерагаюцца, што зьнікненьне айсбэрга можа прывесьці да далейшага распаду астатняй часткі ледавіковага шэльфу. У гэтым выпадку ўзровень мора можа падняцца прыкладна на 10 сантымэтраў, лічаць дасьледнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG