Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кітайскім аналягу Twitter забаранілі згадкі пра Пуціна


Прэзыдэнт РФ Ўладзімер Пуцін узнагароджвае кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна ордэнам Андрэя Первазванага, 4 ліпеня 2017
Прэзыдэнт РФ Ўладзімер Пуцін узнагароджвае кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна ордэнам Андрэя Первазванага, 4 ліпеня 2017

Кітайскія ўлады заблякавалі ўсе згадкі пра прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціне ў Sina Weibo, кітайскім сэрвісе мікраблогаў, падобным на Twitter, такім чынам забясьпечыўшы расейскаму прэзыдэнту імунітэт ад грамадзкай крытыкі, піша The Financial Times.

«Цэнзура была ўведзеная ў мінулыя выходныя, пасьля таго як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сустрэўся з Пуціным падчас саміту G20 у Нямеччыне. Гэтая цэнзура характарызуе цяперашні залаты пэрыяд кітайска-расейскіх адносінаў» — адзначае брытанскае выданьне.

Кітайскі лідэр Сі Цзіньпін наведаў Маскву ў гэтым месяцы і заявіў, што наступіў «найлепшы ў гісторыі» пэрыяд кітайска-расейскіх адносінаў, дзьве краіны зьяўляюцца самымі надзейнымі стратэгічнымі партнэрамі адзін аднаго.

Любая згадка пра Пуціна ў сэрвісе Weibo карыстальнікамі, у якіх больш за тысячу падпісчыкаў, выклікае на экран паведамленьне: «Гэты пост не дапускае камэнтароў». Пры гэтым Трампа і іншых лідэраў «вялікай дваццаткі» згадваць можна.

Пуцін стаў першым замежным лідэрам, які атрымалі «прывілей» абароны ад крытыкі онлайн, сказаў Цай Шэнькунь, пэкінскі журналіст і крытык. «Людзі не могуць казаць нічога дрэннага пра Пуціна, нельга адкрываць дыскусію онлайн па пытаньнях, якія могуць стаць адчувальнымі для Пэкіну» — адзначыў ён.

Пры падрыхтоўцы матэрыялу выкарыстаны пераклад парталу Inopressa

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG