Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліміт на пасылкі з-за мяжы зноў зьбіраюцца вярнуць да 200 эўра на месяц


Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю ня супраць павышэньня лімітаў на пасылкі з-за мяжы да 200 эўра на месяц.

Пра гэта паведаміла начальніца ўпраўленьня арганізацыі гандлю і паслугаў ведамства Віялета Бразоўская. Раней з падобнай прапановай выступіла «Белпошта».

«Цяпер дзяржаўныя органы на чале з Мытным камітэтам абмяркоўваюць тэму ўнясеньня зьменаў ва ўказ № 40. Гаворка пра тое, каб прапанаваць павялічыць кошт пасылак да 200 эўра і да 31 кіляграму на месяц у сукупнасьці. Пры гэтым адна пасылка не павінна перавышаць 22 эўра і 10 кіляграмаў. Міністэрства не пярэчыць і будзе ўзгадняць дакумэнт з улікам меркаваньня бізнэсу», — цытуе чыноўніцу БелТА.

Цяпер Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі разглядае варыянты ўніфікацыі ў Эўразійскім эканамічным саюзе бязмытных лімітаў на міжнародныя паштовыя адпраўленьні з-за мяжы. Пакуль задача прыйсьці да адзінага ліміту ў 200 эўра.

Летась у красавіку Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога за пасылкі з таварамі, даражэйшымі за 22 эўра (цану самастойна вызначае мытня) і цяжэйшымі за 10 кіляграмаў трэба плаціць дадатковы мытны збор.

Яго тады падтрымаў і старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч. Ён заявіў, што пасылкі з таварамі з-за мяжы, якія заказваюць праз інтэрнэт-крамы, «абвалілі» беларускі гандаль і стварылі праблемы для прамысловасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG