Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейская народная партыя гатовая прыслаць сваіх назіральнікаў на мясцовыя выбары ў Беларусі


Анатоль Лябедзька на сэсіі АБСЭ
Анатоль Лябедзька на сэсіі АБСЭ

Сёньняшняя сустрэча беларускіх правацэнтрыстаў з дэпутатамі ад Эўрапейскай народнай партыі, якія ўдзельнічаюць у сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Менску, выйшла за межы абазначанага напачатку фармату. Да гішпанцаў, партугальцаў, літоўцаў, швэдаў, чэхаў і прадстаўнікоў шэрагу іншых эўрапейскіх дзяржаваў далучыліся яшчэ рэспубліканцы з ЗША і кансэрватары з Канады. Таму Юрась Губарэвіч, Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі, лідэры структураў, што сфармавалі правацэнтрысцкую кааліцыю, мелі магчымасьць данесьці сваё пасланьне і за межы Эўропы.

«І мы гэтым скарысталіся, — сказаў Свабодзе лідэр Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. — Бо галоўную задачу бачылі ў інфармаваньні аб сытуацыі ў Беларусі прадстаўнікоў найбольшай фракцыі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Мы сказалі парлямэнтарам: ёсьць задача-мінімум — ваша кансалідацыя вакол праекту рэзалюцыі, якую выносіць на сэсію швэдзкі дэпутат Крыстыян Гольм. Гэта важна, бо ў названым дакумэнце сфармулявана хатняе заданьне для беларускіх уладаў: што ім трэба рабіць, каб дзейная сыстэма не кансэрвавалася, а зьмянялася.

А задача-максымум — гэта тое, што мы (беларускія і замежныя правацэнтрысты) можам зрабіць разам. І тут галоўнае, на наш погляд, — стварэньне вялікай міжнароднай кааліцыі для правядзеньня сумленных і свабодных выбараў. Гэта тыя дзьверы, якія вядуць да пазытыўных мірных пераменаў. І гэтае пытаньне нельга адкладаць, бо ўжо неўзабаве пачнецца рыхтаваньне да мясцовых выбараў.

І нас пачулі. Паколькі БДІПЧ звычайна не дасылае сваіх назіральнікаў на мясцовыя выбары, то Эўрапейская народная партыя згодная паслаць да нас сваіх экспэртаў. Каб яны паехалі па рэгіёнах і манітаравалі сытуацыю».

Анатоль Лябедзька апавёў Свабодзе, што ён на гэтай сустрэчы зьвярнуўся да Крыстафэра Сьміта і Стыва Кінга — кангрэсмэнаў з ЗША:

«Лукашэнка сказаў вам, што вы можаце наведаць кожны пункт у Беларусі. Наведайце „Амэрыканку“, наведайце калёніі, дзе сядзяць Жаўноў і Жамчужны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG