Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар Symbal.by схадзіў на дзяржаўнае ТВ. «Парэзалі» і «замазалі»


Павал Белавус у эфіры СТВ
Павал Белавус у эфіры СТВ

Сузаснавальнік «Арт-сядзібы» і дырэктар крамы Symbal.by Павал Белавус расказаў на Facebook, як 29 чэрвеня ўзяў удзел у ток-шоў «Что происходит», якое ладзіць дзяржаўны тэлеканал СТВ для «РТР-Беларусь».

Тэмай перадачы анансавалі, паводле Белавуса, «моду на патрыятызм, вышыванкі і нацыянальныя сымбалі». Перад запісам здымачная група прыйшла ў краму Symbal.by, дзе ўзяла камэнтар Белавуса.

У нядзельным эфіры 2 чэрвеня камэнтар выйшаў з часткова замазанай карцінкай: «зацэнзуравалі» бел-чырвона-белыя сьцяжкі, герб «Пагоня» і ўкраінскі дзяржаўны сьцяг.

Таксама зь перадачы выразалі, як кажа Белавус, «спрэчку Яна Маерса з Алегам Гайдукевічам, дзе Ян казаў, што не патрэбныя нам парады, бо краіна ў складанай эканамічнай сытуацыі — маўляў, не да іх. Гайдукевіч, у сваю чаргу, крычаў, што парады патрэбныя, а Маерс яшчэ гучней, што іх ня трэба».

Белавус сьцьвярджае, што выразалі і ягоны аповед пра першыя «Дні вышыванкі», якія праводзіла «Арт-сядзіба». Ён расказваў, што «на кожным рагу назіралі за мерапрыемствам спэцслужбоўцы, а падаткоўцы прыйшлі цэлай брыгадай правяраць наяўнасьць у рамесьнікаў дакумэнтаў і касавых апаратаў ды прабітыя чэкі іпэшнікаў».

У эфір не пусьцілі, як заяўляе Павал Белавус, і размову Глеба Вайкуля і Дзяніса Бурко пра тое, што «патрыятызм і фармаваньне нацыі павінны базавацца на беларускай мове, з гэтага ўсё пачынаецца», на што Гайдукевіч крычаў, што ён «гаворыць па-руску, але ня меншы патрыёт, чым мы».

У выніку атрымалася, што большую частку эфіру гавораць Алег Гайдукевіч, дэпутат Анатоль Хішчанка і дэклямуе патрыятычны верш яшчэ адзін дэпутат — Вадзім Дзевятоўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG