Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вандалы на Падляшшы зноў замазалі беларускую назву на паказальніку


Невядомыя замазалі дзьвюхмоўныя польска-беларускія дарожныя паказальнікі ў гміне Ворля на Беласточчыне: на трасе Ворля — Дубічы Царкоўныя і пры ўезьдзе ў вёску Рудуты. Прычым спрэем зафарбаваныя толькі беларускія часткі паказальнікаў, паведамляе Radio Białystok.

Жыхары Рудутаў кажуць, што замазаныя знакі яны бачылі ўжо ў пятніцу (30 чэрвеня), аднак паведамілі пра здарэньне ў паліцыю толькі ў панядзелак.

Гэта ня першы акт вандалізму ў гміне Ворля. У 2012 годзе нехта замаляваў больш за дзясятак дзьвюхмоўных паказальнікаў. Нядаўна ў Ворлі была зьнішчаная шыльда з назвай вуліцы Чырвонай Арміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG