Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў 1 ліпеня ў сваім выступе на ўрачыстым сходзе, прысьвечаным 3 ліпеня, паведамляе яго прэс-служба.
Лукашэнка адзначыў, што ў краіне памятаюць пра асьветнікаў, якія стаялі ля вытокаў беларускай дзяржаўнасьці. У іх ліку такія выбітныя землякі, як Эўфрасіньня Полацкая, Кірыла Тураўскі, Францішак Скарына, Сымон Будны.
Лукашэнка таксама адзначыў, што ідэя нацыянальнай дзяржавы праходзіла чырвонай ніткай праз усе пакаленьні, пачынаючы ад Полацкага княства.
«Вялікае княства Літоўскае, напрыклад, надало магутны імпульс горадабудаўніцтву і ваеннай дзейнасьці, падарыла Эўропе самую прагрэсіўную для таго часу юрыдычную думку — напісаны на старабеларускай мове Статут. «Значна раней шматлікіх нашых суседзяў — 500 гадоў таму — мы авалодалі друкаваным словам», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
Ён нагадаў, што беларускія землі былі і часткай буйных імпэрыяў, і гэта асабліва трагічныя старонкі гісторыі народа.
«..Бізуном выбівалі жаданьне людзьмі звацца. Але даўняя мара — жыць у сваёй незалежнай дзяржаве — прабілася і праз гэтыя суровыя выпрабаваньні», — падкрэсьліў Лукашэнка
Паводле яго словаў, наступствы Першай сусьветнай і рэвалюцыя 1917 года далі многім народам Эўропы магчымасьць стварыць свае дзяржавы.
«Былі мужныя, парой утапічнай спробы самавызначэньня. Некаторыя дзеячы, адухоўленыя высокімі ідэямі, так і не зразумелі таго, што незалежнасьць і свабоду войскі кайзэраўскай Германіі не прынясуць ніколі. Яго творцам можа быць толькі сам народ, яго воля, калектыўны розум і лідэры», — упэўнены кіраўнік дзяржавы.
Стварэньне Беларускай ССР Лукашэнка назваў важным гістарычным пэрыядам.
«Пасьля на гэтай аснове быў сфармаваны каркас незалежнай Беларусі. Станаўленьню маладой савецкай рэспублікі спрыялі масавы энтузіязм, інтэнсіўнае будаўніцтва і культурныя зьдзяйсьненьні», — адзначыў ён.