Паводле Трампа, цярпеньне ЗША і іншых дзяржаў у дачыненьні да Пхэньяну «вычарпалася». Прэзыдэнт ЗША таксама паведаміў, што распрацоўваць праграму процідзеяньня КНДР Вашынгтон будзе сумесна з Сэулам, Токіё і іншымі партнэрамі.
Мун Чжэ Ін заявіў, што ўлады ЗША і Паўднёвай Карэі лічаць, што разьвязаньне праблемы зь ядзернай праграмай Паўночнай Карэі зьяўляецца глябальным прыярытэтам.
У апошнія месяцы КНДР некалькі разоў выпрабоўвала балістычныя ракеты. Дзеяньні Пхэньяну выклікалі асуджэньне многіх краін сьвету. Трамп неаднаразова выказваў занепакоенасьць у сувязі з пашырэньнем паўночнакарэйскіх ракетных выпрабаваньняў.
У пачатку чэрвеня Рада Бяспекі ААН пашырыла санкцыі супраць КНДР. Рэзалюцыю ўхвалілі ня толькі Злучаныя Штаты, але і адзіны саюзнік Пхэньяну — Кітай.