Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт дапусьціў вызваленьне бізнэсоўца Арбузава


Старшыня Сьледчага камітэту Беларусі Іван Наскевіч у эфіры АНТ
Старшыня Сьледчага камітэту Беларусі Іван Наскевіч у эфіры АНТ

Старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч заявіў 30 чэрвеня, што дапускае зьмену меры стрыманьня старшыні рады дырэктараў Fenox Global Group, уплывовага беларускага бізнэсоўца Віталя Арбузава, перадае БЕЛТА.

«У цяперашні момант ён знаходзіцца пад вартай, — казаў Наскевіч. — Для таго каб прыняць рашэньне аб зьмене меры стрыманьня, у першую чаргу неабходна дакладна вызначыць суму нанесенай шкоды і прыняць меры да яе кампэнсацыі. На дадзены момант сума выяўляецца. Пры гэтым я не выключаю магчымасьці зьмены меры стрыманьня. Калі людзі прымаюць усе магчымыя меры да пакрыцьця шкоды па справах эканамічнай скіраванасьці, то ўтрыманьне іх пад вартай, паверце, не самамэта Сьледчага камітэту».

Арбузава затрымалі 12 красавіка, днём пазьней Камітэт дзяржаўнага кантролю заявіў, што «выявіў і спыніў маштабную супрацьпраўную дзейнасьць». Падазраванымі ў крымінальных справах прызналі 18 чалавек (12 зь іх былі затрыманыя), на маёмасьць наклалі арышт. Арбузава абвінавацілі ў нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры.

Да затрыманьня Арбузаў значыўся 11-м у Топ-200 пасьпяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі ў 2017 годзе паводле часопіса «Ежедневник». А за год да гэтага яго называлі наогул нумарам 2 пасьля генэральнага дырэктара Wargaming Віктара Кіслага.

Таксама Наскевіч анансаваў вызваленьне апошніх двух затрыманых у «справе патрыётаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG