Партал Ex-Press.by паведамляе, што сёньня ўвечары са сьледчага экспэрымэнту ў Смалявіцкім раёне зьбег падазраваны.
Уцекачу 18 гадоў, ён — жыхар Жодзіна. Партал піша, што прыкметы сярод прыкметаў уцекача — на руцэ адарваныя кайданкі. У Жодзіна супрацоўнікі міліцыі абыходзяць жылыя дамы, апытваюць людзей.
Ex-Press.by паведамляе, што пры падʼезьдзе да Жодзіна і выезьдзе з гораду даглядаюць усе аўтамабілі. Па словах відавочцаў, чарга з аўтамабіляў у той і другі бакі расьцягнулася на кілямэтры, час чаканьня ў чарзе складае да паўгадзіны. Як паведаміў чытач парталу, на пытаньне «Што адбываецца?», супрацоўнік ДПС адказаў: «Непрыемнасьць».
А партал TUT.BY перадае, што з папраўчай установы адкрытага тыпу № 26 дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС па Гарадзенскай вобласьці (якая знаходзіцца ў вёсцы Гінавічы) зьбег 29-гадовы асуджаны Юры Шыманоўскі. Цяпер яго шукае міліцыя.