Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Максу Каржу ўдалося пабываць у Кіеве, нягледзячы на «чорны сьпіс» СБУ


Беларускі рэпэр Макс Корж, якому забароны ўезд ва Ўкраіну на пяць гадоў у сувязі зь яго канцэртамі ў Крыме, пабываў у Кіеве.

Пра гэта сьведчаць фота Каржа у Instagram.

Пра тое, што фота зробленыя пасьля забароны, а не старыя, як западозрылі некаторыя інтэрнэт-карыстальнікі, сьведчыць пано «Freedom is our religion» (Свабода — наша рэлігія) на Доме прафсаюзаў.

Музыку забаранілі ўезд узімку 2016 году, а пано павесілі з нагоды Эўравізіі ў траўні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG