У паведамленьні Белага дома 26 чэрвеня гаворыцца, што цяперашнія дзеяньні ўрадавых сілаў Сырыі падобныя да тых, якія папярэднічалі хімічнай атацы 4 красавіка, у выніку якой загінулі дзясяткі цывільных. Тады гэта вымусіла прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа прымяніць удар крылатымі ракетамі па сырыйскай авіябазе.
«Калі прэзыдэнт Сырыі Башар Асад правядзе новую акцыю масавага забойства з ужываньнем хімічнай зброі, ён і ягоныя вайскоўцы заплацяць высокую цану», — адзначыў прадстаўнік Белага дома Шон Спайсэр.
Трамп загадаў атакаваць аэрадром Шайрат у красавіку — пасьля таго, як заявіў, што ў выніку праведзенай урадам Асада хімічнай атакі загінулі сама меней 70 чалавек. Сырыя адмаўляе ўчыненьне нападу з ужываньнем хімічнай зброі. Той удар далей пагоршыў стасункі Вашынгтону з Масквой, якая паветранымі ўдарамі падтрымлівае Асада ў шасьцігадовай грамадзянскай вайне.