«Прымеркаваны да даты, калі Менск упершыню стаў сталіцай незалежнай дзяржавы», — гаворыцца ў апісаньні новага гатунку.
«Менавіта ў 1918 годзе 25 сакавіка была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, а Менск стаў яе сталіцай», — гаворыцца пра новы гатунак піва на афіцыйнай старонцы бровара ў Фэйсбуку.
Гэта чарговы гатунак лімітаванай сэрыі «Менскае», вырабленай да 950-й гадавіны Менску. Яшчэ раней выходзіла піва «Менскае 1067» і «Менскае 1499».