Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO: Перакідваньне войскаў і тэхнікі на ўсходні флянг завершаныя


Генэральны сакратар НАТА Енс Столтэнбэрг, знаходзячыся ў Латвіі, абвясьціў аб завяршэньні перадысьлякацыі войскаў Паўночнаатлянтычнага саюзу ў краіны Балтыі і Польшчу.

Кіраўнік НАТО падкрэсьліў, што абяцаньне, узятае на сябе год таму ў Варшаве, саюзьнікі выканалі.

Столтэнбэрг лічыць колькасьць войскаў у рэгіёне дастатковым. У той жа час Генэральны сакратар НАТА заклікаў да пошуку шляхоў для дыялёгу з Масквой.

Паўночнаатлянтычны саюз на ліпеньскім саміце 2016 года прыняў рашэньне аб перакідваньні вайскоўцаў і тэхнікі на ўсходні флянг ў краіны Балтыі і Польшчу дзеля гарантаваньня іх бясьпекі на фоне дзеяньняў Расеі ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG