У Празе адбываецца міжнародны сымпозіюм «Францішак Скарына і Прага», арганізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Чэхіі, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і амбасадай Беларусі ў Празе. У ім бяруць удзел навукоўцы зь Беларусі, Літвы і Чэхіі.
Кветкі да памятнай дошкі Францішку Скарыну разам з удзельнікамі сымпозіюму ўсклаў міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей.
Уладзімер Макей падараваў Нацыянальнай бібліятэцы Чэхіі і мастацкаму музэю факсымільнае выданьне скарынаўскай Бібліі.