Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнсацыя: знойдзены другі партрэт Скарыны


Францішак Скарына — справа ў чырвонай мантыі
Францішак Скарына — справа ў чырвонай мантыі

На міжнародным сымпозіюме «Францішак Скарына і Прага», які праходзіць сёньня ў сталіцы Чэхіі, навуковец з Карлавага ўнівэрсытэту Пэтр Войт заявіў, што ідэнтыфікаваў другі партрэт беларускага асьветніка.

Пэтр Войт, сярод іншага, прысьвячае дасьледаваньне ідэнтыфікацыі прататыпаў так званых крыптапартрэтаў Скарынаўскай Бібліі.

Пад крыптапартрэтыстыкай разумееца наданьне вобразам біблійных пэрсанажаў на ілюстрацыях рысаў сапраўдных гістарычных пэрсанажаў.

Пэтр Войт на ілюстрацыях Бібліі Скарыны ў тоўстым мужчыну з вусамі распазнаў чэскага караля Іржы з Подзебрад, у цару Салямону — караля Ўладзіслава ІІ Ягайлавіча, у цару Давыду — караля Людвіка Ягайлавіча, у прароку Самуілу — Папу Рымскага Юліюса ІІ.

А партрэт маладога бязвусага чалавека ў чырвонай доктарскай мантыі, які моліцца на каленях перад Хрыстом на каляровай ілюстрацыі ў кнізе Прамудрасьці Божай, Пэтр Войт прапанаваў лічыць другім партрэтам Францішка Скарыны.

Пра лёгіку і навуковыя аргумэнты чэскага дасьледніка чытайце на нашым сайце ў наступныя дні ў інтэрвію Пэтра Войта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG