Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БРСМ зноў ладзіць конкурс сэлфі і «Дзень вышыванкі»


Праўладны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запусьціў 15 чэрвеня конкурс «Сэлфі&фота з вышыванкай», перадае БелТА.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба апублікаваць у Instagram фота з хэштэгамі #вышыванка, #селфізвышыванкай, #родныятрадыціі, #селфисвышыванкай (менавіта так — па-расейску з памылкай), #родныетрадиции, #фотоконкурс, #брсм, #молодежьбеларуси. Да ўдзелу запрашаюць ня толькі сяброў БРСМ.

Пераможцаў назавуць 2 ліпеня на «Дні вышыванкі» ў Менску. Прызы пераможцам пакуль не называюцца.

Акрамя таго, 15 чэрвеня БРСМ праводзіць акцыю «Падары немаўляці вышыванку» — раздасьць у радзільнях падарункі з нацыянальнымі арнамэнтамі.

Дзяржаўны Дзень вышыванкі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:29 0:00

Гэта ўжо другі раз, калі БРСМ ладзіць «Дзень вышыванкі» і конкурс з вышыванкамі: у 2016 годзе Савет Міністраў пастанавіў правесьці дзяржаўны «Дзень вышыванкі» пасьля таго, як некалькі акцыяў пад такой назвай правяла недзяржаўная «Арт-сядзіба».

«Арт-сядзіба» прапаноўвала БРСМ дапамогу ў правядзеньні сьвята, але прапанову адхілілі. Тады «Арт-сядзіба» вырашыла адмовіцца ад правядзеньня ўласных «Дзён вышыванкі», а праводзіць іншыя мерапрыемствы, прысьвечаныя нацыянальнай сымболіцы.

Вышыванка, БРСМ і што зьмяняецца ў Беларусі

Тым часам сябры «Маладога фронту» сабралі больш за 10 тысяч подпісаў за наданьне статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці бела-чырвона-беламу сьцягу, ды Міністэрства культуры ня ведае, у чым яго каштоўнасьць. Праўладная Лібэральна-дэмакратычная партыя Беларусі выступіла з заявай за тое, каб надаць такі статус гістарычнаму сьцягу, абяцаў паўтараць на зьездах партыі лёзунг «Жыве Беларусь».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG