«У 1995 годзе адбыўся рэфэрэндум, на якім людзі выбралі афіцыйныя дзяржаўныя сымбалі Рэспублікі Беларусь. І гэты выбар — закон для ўсіх. Разам з тым у ЛДПБ упэўненыя: прыйшоў час надаць бела-чырвона-беламу сьцягу і гербу „Пагоня“ статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці і дазволіць іх свабоднае выкарыстаньне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі», — гаворыцца ў партыйнай рэзалюцыі.
Партыя мяркуе, што гэта стане «рэальным крокам для яшчэ большага яднаньня грамадзянаў нашай краіны і разуменьня таго, што наша гісторыя ня можа быць добрай ці дрэннай».
«Усё, што перажыла Беларусь — ад ВКЛ, БССР і да незалежнай Беларусі — павінна быць каштоўнасьцю для кожнага з нас. Менавіта з гэтай пазыцыі ад сёньняшняга моманту Лібэральна-дэмакратычная партыя будзе выступаць у тым ліку ў абедзьвюх палатах Нацыянальнага сходу. Яна ж стане часткай праграмы прэтэндэнта на пасаду ў прэзыдэнты ад ЛДПБ, які будзе вылучаны на зьезьдзе партыі».