Пра гэта на тэлеканале АНТ заявіў начальнік галоўнага ўпраўленьня зьнешнеэканамічнай дзейнасьці ведамства Аляксей Багданаў:
«Вельмі складана весьці перамовы, нам пастаянна выстаўляюць нейкія незразумелыя прэтэнзіі, якія мы расьсьледуем, потым даюць справаздачы, але рашэньні па справаздачах не прымаюцца, проста цягнецца час».
Паводле чыноўніка, «ідзе лабіраваньне расейскім бокам інтарэсаў некаторых сілаў, што ўплывае на сытуацыю».
Раз-пораз Рассельгаснагляд уводзіць усё новыя абмежаваньні на пастаўку ў Расею прадукцыі тых ці іншых беларускіх прадпрыемстваў. Апошні раз гэта здарылася 9 чэрвеня, калі расейскае ведамства ўвяло рэжым узмоцненага лябараторнага кантролю для дзевяці беларускіх прадпрыемстваў. Сярод іх агракамбінат «Дзяржынскі», Скідальскі і Гомельскі мясакамбінаты, Лунінецкі малочны завод, ААТ «Малочны сьвет», ЗАТ «Партнэр і К», ТАА «Праймілк», Клецкі і Любанскі філіялы Слуцкага сыраробнага камбінату.