Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна як прыклад: не апускаць рукі і дамагацца свайго


Эўрапейскі бязьвіз для Ўкраіны — гэта большы крок Эўропы, чым прыняцьце ў Эўразьвяз. Уступленьне ў Эўразьвяз — гэта фармальнае прыняцьце пасьля выкананьня ўмоў у палітыцы і эканоміцы.

Бязьвіз — гэта псыхалягічнае прыняцьце краіны, якая яна ёсьць цяпер, з усімі яе недасканаласьцямі і праблемамі.

11 чэрвеня 2017 году Ўкраіна на сымбалічным узроўні канчаткова сышла ад статусу «падмандатнай Крамлю тэрыторыі».

Агульны эмацыйны настрой выказаў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, які публічна працытаваў вядомыя радкі Міхаіла Лермантава:

Прощай, немытая Россия,

Страна рабов, страна господ,

И вы, мундиры голубые,

И ты, им преданный народ.

Так, на пачатку бязьвізам будуць карыстацца тыя, хто і перад тым езьдзіў у ЭЗ, хай сабе адстойваючы чэргі ў консульствы па візы.

Так, украінская эканоміка яшчэ моцна зьвязаная каляніяльнымі нітамі з былой «мэтраполіяй».

Так, дзяржаўныя органы Ўкраіны яшчэ доўга будуць інфільтраваныя агентамі ўплыву Крамля.

Але.

Бязьвіз — гэта давер авансам.

Бязьвіз — давер не да дзяржавы як сыстэмы, а да асобных людзей. У тым ліку і да тых, хто пры ўладзе.

Бязьвіз — гэта сымбалічнае запрашэньне вяртацца дадому ў Эўропу.

У байнэце я шмат чытаў чарка-шкварачных развагаў пра эўрапейскі бязьвіз для Ўкраіны. І пра «толькі багатыя могуць сабе дазволіць», і пра «рынуцца гастарбайтэры», і пра «чакайце наплыву крыміналу». Фальшывае шкадаваньне Эўропы, за якім тырчаць вушы зайздрасьці. Гэта людзі, якім радасна калі ў суседа дохне карова. А калі ў суседа ўсё добра, ім робіцца млосна.

Але я хачу павіншаваць з украінскім бязьвізам беларусаў. Іншых беларусаў. Тых, хто ведае, што Беларусь таксама ад самай першай — Полацкай — дзяржавы была часткай Эўропы. Аж да акупацыі беларускіх земляў Расейскай імпэрыяй у 1772-1795 гг.

Тых беларусаў, хто прагне каб наша краіна з падмандатнай Крамлю тэрыторыі сталася цалкам незалежнай і змагла зрабіць выбар да вяртаньня дадому — у Эўропу.

Павіншаваць з тым, што за нашай паўднёвай мяжой у суседа стратэгічна ўсё вырашана.

Дзіна Кудрэйка: «Гэта ж падумаць, як было страшна тры гады таму! Як я нават дапускала думку пра самае горшае — што Ўкраіны хутка не стане, што ўсё дрэнна, і Расея мае нейкую моц. І вось — толькі тры гады мінула. Парашэнку часта лаюць, але пагадзіся — украінскі караван ідзе хуткай хадою».

Прыклад Украіны дэманструе, што калі не апускаць рукі і дзейнічаць насуперак самым страшным жахалкам, можна дамагчыся свайго.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG