Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Берасьцем распачаўся першы этап «славянскіх вучэньняў» з удзелам расейцаў і сэрбаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Больш за 800 вайскоўцаў і 100 адзінак тэхнікі задзейнічаныя ў беларуска-расейска-сэрбскіх вучэньнях «Славянскае братэрства-2017», якія распачаліся пад Берасьцем.

«Адна з галоўных мэтаў вучэньняў — адпрацоўка пытаньняў сумесных дзеяньняў узброеных сілаў Беларусі, Расеі і Сэрбіі пры выкананьні задачаў у барацьбе з тэрарызмам, падвышэньне ўзроўню ўзаемадзеяньня ў складзе штатных і зводных шматнацыянальных падразьдзяленьняў», — цытуе «Интерфакс» прадстаўнікоў беларускага абароннага ведамства.

Вучэньні пад кіраўніцтвам камандзера сілаў спэцыяльных апэрацый Узброеных сілаў Беларусі генерал-маёра Вадзіма Дзенісенкі пройдуць ад 6 да 15 чэрвеня на палігоне «Берасьцейскі», а таксама на ўчастках мясцовасьці Берасьцейскага раёну і ракі Мухавец.

У мерапрыемствах задзейнічаныя ўзмоцнены дэсантна-штурмавы батальён 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады Ўзброеных сілаў Беларусі, парашутна-дэсантны батальён 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Ўзброеных сілаў Расеі і парашутная рота Спэцыяльнай брыгады Ўзброеных сілаў Сэрбіі.

Паводле Міністэрства абароны Беларусі, вучэньне пройдзе ў два этапы, актыўная фаза адбудзецца з 12 па 14 чэрвеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG