Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Зьбігнеў Бжэзінскі


Slovakia - Zbigniew Brzezinski at Globsec conference in Bratislava, 19Apr2013
Slovakia - Zbigniew Brzezinski at Globsec conference in Bratislava, 19Apr2013

Вэтэран амэрыканскай зьнешняй палітыкі памёр 26 траўня ў шпіталі Inova Fairfax Hospital ў штаце Вірджынія

Пра гэта паведаміла дачка нябожчыка. Зьбігнеў Бжэзінскі нарадзіўся ў 1928-м годзе ў Варшаве ў сям'і польскіх дыпляматаў, у 1950-х стаў грамадзянінам Злучаных Штатаў, дзе скончыў Гарвардзкі ўнівэрсытэт і зрабіў яскравую палітычную кар'еру.

Бжэзінскі быў адным з заснавальнікаў трохбаковай камісіі, яе дырэктарам у 1973–1976 гадах. У адміністрацыі Картэра, у 1977-1981 гадах, Бжэзінскі займаў пасаду дарадцы прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы. Ён быў адным з ідэолягаў барацьбы з савецкай экспансіяй у Эўропе, у Аўганістане і іншых краінах, актыўным прыхільнікам умацаваньня Атлянтычнай салідарнасьці.

У 1981-м годзе Зьбігнеў Бжэзінскі атрымаў Прэзыдэнцкі мэдаль Свабоды - адну з найвышэйшых узнагародаў ЗША для цывільных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG