Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бжэзінскі: Пуцін хоча запалохаць і раскалоць Эўропу


Стратэгічная мэта Ўладзімера Пуціна — раскалоць Эўропу шляхам запалохваньня. Гэтак лічыць вядомы амэрыканскі палітоляг Зьбігнеў Бжэзінскі.

«Як інакш, акрамя жаданьня правесьці апэрацыю запалохваньня, можна растлумачыць нечаканую схільнасьць расейскіх вайсковых самалётаў адпраўляцца на патруляваньне ў нікуды, далёка ад расейскіх межаў, і вяртацца зь ніадкуль», — цытуе Бжэзінскага Голас Амэрыкі.

Палітоляг пры гэтым адзначае, што ў стратэгіі адказу Захаду на расейска-украінскі канфлікт павінны дамінаваць два моманты.

«Мы павінны абсалютна ясна даць зразумець, што нягледзячы на тое, што мы падтрымліваем імкненьне Ўкраіны наблізіцца да Эўропы, размова аб сяброўстве Ўкраіны ў ЭЗ у агляднай будучыні ісьці не павінна. Такія заявы ствараюць у Расеі адчуваньне небясьпекі. Няма ніякага сэнсу на гэтым настойваць», — кажа Бжэзінскі.

«Адначасова, паколькі Захад вырашыў не спрыяць распальваньню канфлікту дастаўкай Украіне наступальных ўзбраеньняў, неабходна вельмі выразна даць Расеі зразумець, што пры незахаваньні ёю дасягнутых з Украінай дамоваў, у Захада будзе выбар і рашэньне аб тым, каб не пастаўляць узбраеньне, будзе адмененае», — лічыць ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG