Сілавікі праніклі ў дом, каб устанавіць месцазнаходжаньне старшыні Аршанскага райвыканкаму Леаніда Пянькоўскага.
Такое рашэньне прынялі пэўныя службовыя асобы Віцебскай вобласьці. Супрацоўнікі праваахоўных органаў праніклі ў дом, дзе знаходзіўся старшыня райвыканкаму Леанід Пянькоўскі.
Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў адміністрацыі прэзыдэнта.
Там расказалі пра вынікі першаснай праверкі інцыдэнту, які здарыўся на мінулым тыдні.
«Як вынікае з тлумачэньняў старшыні райвыканкаму, з прычыны знаходжаньня ў хваравітым стане некаторы час ён не выходзіў на сувязь. Прадстаўнікі праваахоўных структур праніклі ў дом, дзе знаходзіўся Леанід Пянькоўскі, з мэтай устанаўленьня яго месцазнаходжаньня. Старшыня райвыканкаму ў той момант знаходзіўся па месцы пражываньня сваякоў у горадзе Воршы», — сказалі ў адміністрацыі.
Сьледчы камітэт дасьць ацэнку факту пранікненьня ў дом асобы, якая знаходзіцца ў кадравым рэестры кіраўніка дзяржавы.
22 траўня кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка даручыў старшыні Сьледчага камітэту Івану Наскевічу разабрацца з уварваньнем апэратыўнікаў у дом старшыні Аршанскага райвыканкаму.