Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Таўро на ім паставілі». Лукашэнка даручыў разбрацца з уварваннем апэратыўнікаў у дом да новага старшыні Аршанскага райвыканкаму


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка даручыў старшыні Сьледчага камітэту Івану Наскевічу асабіста разабрацца з уварваньнем апэратыўных службаў у дом новага старшыні Аршанскага райвыканкаму Леаніда Пянькоўскага.

Пра гэта паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.

«Хто даў права да чалавека, узгодненага да прызначэньня прэзыдэнтам, урывацца ў дом? Бо для таго, каб праваахоўным органам нават весьці нейкія расьсьледаванні па чалавеку, які ўваходзіць у кадравы рэестар прэзыдэнта, трэба згода прэзыдэнта. Уварваліся, пачалі нешта ўдакладняць, — сказаў Аляксандар Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню Сьледчага камітэту Івана Наскевіча. — Новы чалавек прыйшоў працаваць. Таўро на ім паставілі. Нядобры сыгнал. Матэрыялы ўжо ёсьць. Разьбярыцеся. Мне патрэбна мужчынская, сапраўдная ацэнка гэтай сытуацыі».

Афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова паведаміла парталу TUT.BY, што сытуацыя не зьвязаная з крымінальнымі справамі і праверкамі карупцыйнай накіраванасьці.

«Сьледчы камітэт у рамках даручэньня кіраўніка дзяржавы разглядае зварот адміністрацыі прэзыдэнта ў сувязі з магчымым парушэньнем правоў старшыні Аршанскага райвыканкаму».

12 траўня Лукашэнка прызначыў Леаніда Пянькоўскага старшынём Аршанскага райвыканкаму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG