За адпаведнае рашэньне ў аўторак прагаласавалі 174 дэпутатаў, супраць 16, утрымаліся 30.
Перад гэтым сьпікер Андрэй Парубій заявіў, што «сёньня ідзе вайна і георгіеўская стужка стала сымбалем акупацыйнай вайны Расейскай Фэдэрацыі супраць Украіны».
«Гэтыя стужкі сёньня носяць тыя, хто разьвязаў вайну супраць Украіны, хто штодня страляе ў нашых воінаў, хто забівае мірных жыхароў Аўдзееўкі і іншых гарадоў. Ад Майдана і сёньня гэты сымбаль стаў сымбалем расейскай агрэсіі і элемэнтам для дэстабілізацыі ва Украіне», — сказаў ён.
Дакумэнт прадугледжвае пакараньне за публічнае выкарыстаньне, дэманстрацыю або нашэньне георгіеўскай стужкі ў выглядзе штрафу ад 850-2 550 грыўняў або адміністрацыйнага арышту на тэрмін да 15 сутак з канфіскацыяй стужкі.