Гэтае пытаньне абмяркоўвалася 16 траўня на сустрэчы прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у Пэкіне, перадае БелТА.
Падчас сустрэчы Лукашэнка падкрэсьліў, што беларуска-кітайскае супрацоўніцтва не абмяжоўваецца эканамічнай і інвэстыцыйнай сфэрамі, а распаўсюджваецца на вайсковую сфэру.
«Стварэньне сумеснай пастаянна дзейнай рабочай групы ў пытаньнях барацьбы з каляровымі рэвалюцыямі і супрацьдзеяньня міжнароднаму тэрарызму, унутранаму сэпаратызму і рэлігійнаму экстрэмізму надасьць новы імпульс узаемадзеяньню ў гэтых сфэрах», — сказаў Лукашэнка.
У прыватнасьці, Беларусь мае намер рэалізоўваць разам з Кітаем праект па мадэрнізацыі рэактыўнай сыстэмы залпавага агню «Палянэз», распрацоўцы сучасных узораў узбраеньня, вайсковай тэхнікі ды іншай экспартна арыентаванай прадукцыі вайсковага і двайнога прызначэньня.