Аляксандар Лукашэнка ўзяў удзел у цырымоніі адкрыцьця форуму «Адзін пояс і адзін шлях» у Пэкіне.
Як паведамляюць кітайскія СМІ, саміт распачаўся раніцай 14 траўня ў Дзяржаўным канфэрэнц-цэнтры. У кітайскую сталіцу прыбылі тры дзясяткі замежных лідэраў, перадусім рэгіёнаў Паўднёва-Усходняй і Сярэдняй Азіі. Лукашэнка сядзеў побач зь нядаўна абраным прэзыдэнтам Узбэкістану Шаўкатам Мірзіёевым. Агулам у Пэкіне прадстаўленыя дэлегацыі са 130 дзяржаў.
Канцэпцыя стварэньня так званага «эканамічнага поясу» новага «Шаўковага шляху» сыходзіць ад старшыні КНР Сі Цзіньпіна, яна была агучана яшчэ ў 2013 годзе. Найперш ініцыятыва скіраваная на фармаваньне новага парадку міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і атрымала назву «Адзін пояс і адзін шлях».
Прыярытэтамі называюцца палітычная каардынацыя паміж дзяржавамі, узаемасувязь інфраструктуры, бесьперашкодны гандаль, свабоднае перамяшчэньне капіталу і ўмацаваньне блізкасьці паміж народамі.
Хоць Беларусь далёкая ад маршрутаў гістарычнага «Шаўковага шляху», краіна задзейнічана ў двух з чатырох ключавых сухапутных маршрутаў. Менавіта на кітайскія інвэстыцыі беларускае кіраўніцтва цяпер робіць асноўную стаўку.
Самае папулярнае
1