Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Naviband выступіць трэцім у фінале «Эўравізіі»


Naviband
Naviband

Стаў вядомы парадкавы нумар выступу беларускага гурту Naviband у фінале «Эўравізіі»: яны выступяць трэцімі на завяршальным этапе конкурсу 13 траўня, пасьля Ізраілю і Польшчы, паведамляецца на сайце конкурсу.

У фінале выступяць 26 сьпевакоў, сярод якіх пераможцы двух паўфіналаў, прадстаўнікі так званай «вялікай пяцёркі» заснавальнікаў конкурсу (Францыя, Нямеччына, Італія, Гішпанія і Вялікая Брытанія), а таксама леташняя пераможца — Украіна.

Стаўкі па-ранейшаму робяцца на перамогу прадстаўніка Італіі Франчэска Габані зь песьняй «Occidentali’s Karma». На сайтах букмэйкерскіх кантораў найбольш ставяць на яго, сьледам — прадстаўнікі Партугаліі і Баўгарыі з прыкметным адрывам ад астатніх канкурсантаў. Беларускі гурт Naviband на букмэйкерскіх сайтах на 23-м з 26 месцаў. Тройка аўтсайдэраў — Кіпр, Украіна і Гішпанія.

Дагэтуль у фінал Беларусь выходзіла толькі чатыры разы з 13 спробаў: у 2007 годзе — Дзьмітры Калдун (6-е месца), у 2010-м — гурт «3+2» (24-е месца); у 2013-м — Алена Ланская (16-е месца); у 2014-м — Тэа (16-е месца). Да сёлетняга конкурсу ўсе песьні прадстаўнікоў Беларусі былі на ангельскай мове, Naviband упершыню засьпявалі па-беларуску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG