Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Крамбамбуля» вярнулася «зь лясоў»: анансаваны першы за 9 гадоў сольны канцэрт у Менску


«Крамбамбуля» на канцэрце ў Вільні ў 2015 годзе
«Крамбамбуля» на канцэрце ў Вільні ў 2015 годзе

Рок-гурт «Крамбамбуля» анансаваў канцэрт 31 траўня ў менскай рэстарацыі «Друзья» з праграмай «Піраты Камсамольскага возера». Канцэрт мае стаць першым сольным выступам гурту ў Менску з 2008 году.

На канцэрце гурт выступіць у складзе: Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павал Трыпуць (вакал, гітара), Павал Аракелян (вакал, саксафон), Андрэй Якубчык (вакал, труба), Алесь-Францішак Мышкевіч (вакал, бас-гітара), Павал Мамонаў (бубны).

10 гадоў пад забаронай: уся храналёгія «Крамбамбулі» ў вялікім інтэрвію Лявона Вольскага

У 2015 годзе «Крамбамбуля» абвясьціла, што «сыходзіць у лясы»: пасьля шматлікіх забаронаў гурт вырашыў «займацца партызанскай дзейнасьцю», даваць хіба падпольныя канцэрты і выдаваць песьню-дзьве на год. Утвораны ў 2002 годзе, гурт выдаў 6 студыйных альбомаў, гітамі сталі іх песьні «Госьці», «Турысты», «Абсэнт» ды іншыя.

За час, пакуль «Крамбамбуля» была «ў лясах», ейны лідэр Лявон Вольскі выдаў сольны альбом «Псыхасаматыка», які прэзэнтаваў у Вільні, а таксама задумаў запісаць песьні расстраляных паэтаў і сабраць калядныя сьпевы сьвету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG