Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар Рады Эўропы шкадуе з нагоды выкананьня сьмяротнага прысуду ў Беларусі


Турб’ерн Ягланд (Thorbjoern Jagland)
Турб’ерн Ягланд (Thorbjoern Jagland)

Генэральны сакратар Рады Эўропы Турб’ерн Ягланд выказаў шкадаваньне ў сувязі з паведамленьнямі пра выкананьне чарговага сьмяротнага прысуду ў Беларусі.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэсавую службу Рады Эўропы.

«Сьмяротнае пакараньне не зьяўляецца правасудьдзем, — кажа Ягланд у сваёй заяве, якая распаўсюджаная 5 траўня. — Дадзенае пакараньне асабліва прыкрае, бо адбылося на фоне дыялёгу па пытаньні пра адмену сьмяротнага пакараньня, які ідзе ў Беларусі».

Ягланд чарговы раз заклікаў беларускія ўлады ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне і замяніць ужо вынесеныя сьмяротныя прысуды на іншыя.

5 траўня стала вядома, што быў выкананы сьмяротны прысуд у дачыненьні да жыхара Гомля Сяргея Вострыкава. Ён быў прызнаны вінаватым у жорсткім забойстве дзьвюх жанчын, згвалтаваньні і выкраданьні ў траўні 2016 году. Паведамленьне пра зьдзяйсьненьне пакараньня атрымалі ягоныя сваякі.

За апошнія 20 гадоў у Беларусі было выканана 400 сьмяротных прысудаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG