Кіраўнік Чачні яшчэ раз адзначыў, што заяваў пра ціск на такіх людзей не паступала. «Калі ж Захад ад нас ва ўльтыматыўнай форме патрабуе прыняць іх правілы, каб мужчыны жаніліся мужчынамі, жанчыны выходзілі замуж за жанчын, усынаўлялі дзяцей, вучылі іх гэтаму ж, то гэта для нашага народу непрымальна», — сказаў кіраўнік рэспублікі.
Пры гэтым Кадыраў выказаў гатоўнасьць цесна супрацоўнічаць з упаўнаважанай па правах чалавека Тацьцянай Маскальковай у праверцы паведамленьняў аб парушэньнях правоў сэксуальных меншасьцяў у рэспубліцы.
5 траўня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін паабяцаў Маскальковай падтрымаць расьсьледаваньне інфармацыі пра перасьлед гомасэксуалістаў у Чачні.
У канцы красавіка «Новая газета» паскардзілася ў суд на тое, што Сьледчы камітэт Расеі не правёў праверку інфармацыі аб забойствах і перасьледах геяў на Паўночным Каўказе, якую выданьне апублікавала ў пачатку красавіка. Тады ўлады Чачні абвінавацілі газэту ў паклёпе, у рэдакцыю паступілі пагрозы.
2 траўня на сустрэчы з Пуціным канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель папрасіла яго ўмяшацца ў сытуацыю вакол захаваньня правоў гомасэксуалістаў у Чачні.