Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь накіруе ва Ўкраіну гуманітарную дапамогу: харчы, мыла, зубную пасту


Пятро Парашэнка і Аляксандар Лукашэнка
Пятро Парашэнка і Аляксандар Лукашэнка

Савет Міністраў Беларусі прыняў пастанову аб аказаньні гуманітарнай дапамогі Ўкраіне.

Шэрагу дзяржаўных прадпрыемстваў, Міністэрству надзвычайных сытуацыяў і Дзяржаўнаму камітэту маёмасьці даручана сабраць тавараў на 117 866 рублёў 40 капеек (каля 62,5 тысячы даляраў), таксама МНС даручана зладзіць дастаўку беларускай дапамогі аўтатранспартам ва Ўкраіну і забясьпечыць яе перадачу Чырвонаму крыжу.

У сьпісе тавараў для гуманітарнай дапамогі — мясныя кансэрвы, грэчка, мука, макарона, алей, цукар, дрожджы, мыла і шампуні, пральны парашок і туалетная папера.

Грошы на дапамогу пойдуць са сродкаў, прадугледжаных у бюджэце на фонд на аварыі, катастрофы і надзвычайныя здарэньні — усяго ў фондзе на 2017 год 15 млн беларускіх рублёў.

Аляксандар Лукашэнка ў час сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам заяўляў, што гуманітарную дапамогу накіруюць насельніцтву «па абодва бакі лініі разьмежаваньня».

Раней за беларускія ўлады дапамогу Ўкраіне сабралі беларускія валянтэры: на сабраныя імі сродкі былі набытыя аўтамабілі мэдыцынскай дапамогі, якія дапамагаюць украінскім мэдыкам у зоне канфлікту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG